Знайсці
28.10.2016 / 17:127РусŁacБел

Затрыманы дырэктар мінскага заапарку

Следчым камітэтам распачата крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара дзяржаўнай культурна-асветніцкай установы «Мінскі заапарк», паведаміла ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.

У ходзе праверкі, праведзенай супрацоўнікамі УБЭП ГУУС Мінгарвыканкама, устаноўлена, што службовая асоба, выкарыстоўваючы свае арганізацыйна-распарадчыя паўнамоцтвы ў карыслівых мэтах, у парушэнне палажэнняў заключанай дамовы, арганізавала вываз шчанятаў гіенападобных сабак з тэрыторыі Мінскага заапарку ў Брэсцкую вобласць для наступнага продажу.

На пачатку жніўня ў хляве жыхара вёскі Стрыгава Кобрынскага раёна знойдзена 7 гіенападобных сабак.

Дырэктар затрыманы, з ім працуюць следчыя. Прычыненая шкода ацэньваецца на суму больш за 20 тысяч рублёў.

Дзеянні службовай асобы кваліфікаваны па ч. 3 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930