Знайсці
28.10.2016 / 13:016РусŁacБел

Пракурор запатрабаваў асудзіць байкера, віноўніка ДТЗ з інспектарам ДАІ ў цэнтры Мінска, на 5 гадоў калоніі

У пятніцу працягваецца суд над матацыклістам, якія спрычыніўся да гучнага ДТЗ у цэнтры Мінска 18 красавіка. Сёння праходзяць спрэчкі бакоў. Сваё слова сказаў дзяржабвінаваўца — ён запатрабаваў 5 гадоў калоніі для абвінавачанага.

З апошнім словам выступіў і сам абвінавачаны. Сяргей Шаўцоў пажадаў пацярпеламу выздараўлення, а ўсім прысутным падзякаваў за падтрымку.

Сваёй віны ён не прызнаў і заявіў, што згодны пагасіць толькі частку маральнай шкоды інспектару ДАІ ў памеры 5000 рублёў (нагадаем, інспектар папрасіў задаволіць пазоў на суму ў 50 тысяч рублёў).

Пасля судовага паседжання сваякі выходзілі сумнымі, шмат хто плакаў, казалі, што лічаць пакаранне, якое запытаў пракурор, занадта суровым. Тым больш, што ў час ДТЗ пацярпеў і сам матацыкліст.

У судзе абвешчаны перапынак. Прысуд абвесцяць сёння ў другой палове дня.

Паводле Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера