Знайсці
28.10.2016 / 12:5213РусŁacБел

Хлопец пайшоў знаёміцца з вядучай БТ з флаконам парфумы і нажом

Дзіўны прыхільнік з’явіўся ў адной з вядучых Беларускага тэлебачання: 27 кастрычніка малады чалавек спрабаваў незаконна прайсці ў будынак Белтэлерадыёкампаніі па вуліцы Макаёнка, 9. Інфармацыя пра здарэнне з'явілася ў фэйсбуку.

Паколькі будынак медыяхолдынку з’яўляецца рэжымным аб’ектам, візіцёра аператыўна затрымалі супрацоўнікі Дэпартаменту аховы МУС Беларусі. Парушальнік — жыхар аднаго з райцэнтраў Брэсцкай вобласці, ён сказаў, што даўно і аддана захапляецца адной з тэлевядучых.

Пры гэтым хлопец ішоў на сустрэчу са сваёй марай, несучы флакон жаночай парфумы і нож. Навошта яму такая атрыбутыка, ён не патлумачыў.

Няўдачлівага прыхільніка даставілі ў Першамайскі РУУС, дзе на яго склалі адміністратыўны пратакол

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930