Знайсці
28.10.2016 / 09:00РусŁacБел

Самы паспяховы футбольны агент у Беларусі зарабіў $250 тысяч за год

Самы паспяховы футбольны агент у Беларусі зарабляе $200 тысяч за год. Гэта вынікае з дадзеных па сумах прыбытку агентаў за 2015 год, апублікаваных Беларускай федэрацыяй футболу.

Першае месца ў гэтым рэйтынгу займае 33-гадовы Яўген Гайдук— за мінулы год ён зарабіў $256 тысяч у эквіваленце. Ён працуе з такімі футбалістамі як Аляксандр Глеб, Вячаслаў Глеб, Ягор Філіпенка, Аляксандр Гутар, Мікіта Корзун, Міхаіл Сівакоў.

У тройку найбольш паспяховых агентаў увайшлі таксама Арцём Сукач ($141 тысяча) і серб Аляксандр Грубер ($87 тысяч), вядомы па сваёй працы з гульцамі БАТЭ.

Агенты прадстаўляюць інтарэсы футбалістаў ва ўзаемадачыненнях з рознымі контрагентамі, у першую чаргу з футбольнымі клубамі. Звычайна яны выступаюць пасярэднікамі пры заключэнні кантрактаў і атрымліваюць працэнт ад угодаў, што і з’яўляецца іх асноўным прыбыткам.

Ліцэнзаваннем і акрэдытацыяй футбольных агентаў займаюцца нацыянальныя футбольныя федэрацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера