Знайсці
27.10.2016 / 22:316РусŁacБел

Труну Хрыста ўскрылі ўпершыню за 500 гадоў ФОТЫ

Навукоўцы ўпершыню знялі пакладзеную ў 1555 годзе пліту белага мармуру з каменнага пахавальнага ложа Ісуса Хрыста ў Труне Госпада ў Ерусаліме, піша Snob са спасылкай на The International Business Times.

Даследчыкаў здзівіла вялікая колькасць каменя пад плітой з мармуру. «Яшчэ трэба будзе шмат навуковых даследаванняў, але, у канчатковым выніку, мы зможам убачыць і даведацца, якой была арыгінальная паверхня каменя, на якім тры дні спачывала цела Хрыста», — сказаў археолаг Нацыянальнага Геаграфічнага Таварыства ЗША Фрэдрык Гіберт.

Труна Госпада — тыповая высечаная ў скале яўрэйская грабніца перыяду Другога Храма (з 516 года да нашай эры па 70 год нашай эры). У пачатку IV стагоддзя над магілай узвялі Кувуклію, невялікую купальную капліцу з жоўта-ружовага мармуру, якая ў сваю чаргу размяшчаецца ў цэнтры ратонды храма Уваскрэсення Хрыстова.

Да нашых дзён ад пахавальнага ложа Хрыста захавалася толькі само ложа, частка сцен пячоры і частка ўваходу. Грабніцу моцна пашкодзілі паломнікі, якія любой цаной імкнуліся адшчапіць кавалак ад рэліквіі і забраць яго з сабой. Каб перашкодзіць гэтаму, ложа закрылі плітой з мармуру.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930