Знайсці
27.10.2016 / 18:3222РусŁacБел

Міністэрства інфармацыі пра публікацыю «Рэгнума»: «Матэрыялы вывучаюцца» 

«Наша Ніва» паведамляла пра надзвычай агрэсіўную публікацыю расійскага інфармацыйнага агенцтва «Рэгнум», у якой Беларусь называецца «звар'яцелай недадзяржавай», а беларуская нацыя — выдуманай.

Пакуль некаторыя беларусы ўжо пачалі пісаць звароты да генеральнага пракурора з просьбай даць кваліфікацыю заявам аўтара публікацыі і абмежаваць у Беларусі доступ да «Рэгнума», Міністэрства інфармацыі таксама вывучае змест артыкула. 

Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў начальнік аднаго з упраўленняў, які папрасіў не называць ягонае прозвішча. 

«Матэрыялы мы ўбачылі, дзякуй за падказку, матэрыялы вывучаюцца. Усё, што магу сказаць. Калі нейкае рашэнне будзе прынята, то на ўзроўні кіраўніка ведамства», — сказаў нам чыноўнік. 

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930