Знайсці
27.10.2016 / 10:4248РусŁacБел

Кіраўнік Руху «За свабоду» ўпаў з яблыні з электрапілой

Абрэзка бацькавага саду кепска скончылася для старшыні Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча. У старых драбінах праламіліся цапкі, і палітык з двухметровай вышыні, з электрапілой у руках, упаў на свайго брата.

Толькі цудам ён і брат абышліся без пераломаў і парэзаў.

Губарэвіч дапамагае 70-гадовай маме глядзець сад на сваёй радзіме пад Белаазерскам. Дрэвы садзіў яшчэ яго бацька ў 1980-х.

«З гэтай яблыні сабралі некалькі скрынь яблык, мама раздае іх нам і сваякам, — расказаў «Нашай Ніве» Губарэвіч. — Мы з братам прыязджаем на лецішча некалькі разоў на год дапамагчы маці з сур'ёзнымі работамі», — кажа ён.

Юрась Губарэвіч за плугам (справа). 

З траўмамі, атрыманымі ў працэсе садовых работ, да медыкаў штогод звяртаюцца некалькі соцень беларусаў.

Садовыя дрэвы абразаюць або позна-позна восенню, або рана-раненька ўвесну, калі сок яшчэ не ходзіць.

МБ; фота з сацсетак

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930