Знайсці
27.10.2016 / 09:0821РусŁacБел

Дырэктар «Элемы»: Я люблю краіну. Але галоўны патрыёт — наш прэзідэнт

Дырэктар «Элемы» Аляксандр Трызонаў даў інтэрв'ю «Вячэрняму Мінску». Сярод іншага, расказаў пра любоў да радзімы.

— Сёння шмат кажуць пра патрыятызм. Мне цікава: Аляксандр Трызонаў лічыць сябе патрыётам?

— Я вярнуўся ў Беларусь з Еўропы ў 23 гады. У Мінску не было ні сяброў, ні сваякоў, бацькі да гэтага часу жывуць у Францыі, таму было даволі складана насамрэч. Таму, паколькі я тут, гэта, думаю, пацвярджае маю любоў да Радзімы…

У нас вельмі прыгожая краіна, народ самабытны, талерантны, людзі добрыя па сваёй натуры. І, як мне здаецца, мы па духу ўсё ж такі больш еўрапейцы — мне ёсць з чым параўноўваць, з улікам таго, што і адукацыя ў мяне еўрапейскае, і жыў я доўга за мяжой. Усім сваім сябрам, за мяжой у тым ліку, кажу пра тое, што галоўны патрыёт Беларусі - наш прэзідэнт, які ўсёй душой і сэрцам хвалюецца і за народ, і за краіну. Тыя дзеянні, якія за час яго працы я бачу і якія магу на сваім узроўні ацэньваць, лічу стратэгічна выверанымі, якія адказваюць выклікам часу».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930