Знайсці
26.10.2016 / 22:5117РусŁacБел

У складанай жыццёвай сітуацыі падатак на дармаедства могуць і адмяніць — Міністэрства падаткаў

Чалавек, які знаходзіцца ў няпростай жыццёвай сітуацыі, можа быць вызвалены ад выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў.

Кадр з фільма «Чарлі і шакаладная фабрыка».

Пра гэта распавяла намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка падчас брыфінгу ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Паводле слоў намесніка міністра, нягледзячы на тое, што дэкрэтам былі прадугледжаны агульныя ўмовы да ўсіх патэнцыйных плацельшчыкаў збору, у асобных выпадках чалавек можа быць вызвалены ад выплаты.

Святлана Шаўчэнка падкрэсліла, што калі чалавек, які з'яўляецца плацельшчыкам збору, аказаўся ў няпростай жыццёвай сітуацыі, мае сур'ёзныя праблемы з фінансамі, то ён можа звярнуцца ў мясцовыя органы ўлады з адпаведнай просьбай аб вызваленні ад выплаты збору. У выпадку неабходнасці, гэтай магчымасцю можа скарыстацца кожны грамадзянін.

Паводле апошніх звестак, падатковыя органы адправілі ўжо каля 50 тысяч паведамленняў патэнцыйным дармаедам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера