Знайсці
26.10.2016 / 22:338РусŁacБел

Лукашэнка аб'явіў падзяку вядучым БТ — Марату Маркаву і Дзмітрыю Бачкову

«За высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у асвятленне важных падзей сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага жыцця краіны» падзяка прэзідэнта аб'яўленая работнікам Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.

Адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 кастрычніка, паведаміла яго прэс-служба.

У ліку адзначаных — намеснік старшыні НДТРК Марат Маркаў і намеснік галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі «Агенцтва тэлевізійных навін» Дзмітрый Бачкоў.

У адпаведнасці з распараджэннем «за шматгадовую плённую працу, значны ўклад ва ўмацаванне сяброўскіх адносін з Украінай і развіццё двухбаковага беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва» падзяку атрымаў пасол ва Украіне (2001—2016 гады) Валянцін Вялічка.

Падзяка таксама аб'яўленая «шэрагу работнікаў сфер адукацыі, культуры і транспарту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930