Знайсці
26.10.2016 / 21:566РусŁacБел

Афганка з вокладкі National Geographic арыштаваная ў Пакістане

У пакістанскім Пешавары арыштаваная афганская жанчына, чый здымак трапіў на вокладку National Geographic ў 1985 годзе і стаў самай знакамітай фатаграфіяй за ўвесь час існавання часопіса, паведамляе ВВС. 

Getty

Шарбат Гула, якой цяпер каля 40 гадоў, была арыштаваная пакістанскімі спецслужбамі, якія высветлілі, што яна пражывае ў краіне з падробленымі дакументамі.

Пакістанскія ўлады западозрылі жанчыну ў незаконным пражыванні ў краіне яшчэ ў пачатку мінулага года, калі ў прэсе была апублікаваная яе фатаграфія з пакістанскага пашпарта.

Таксама паведамлялася, што пакістанскія пашпарты былі выяўленыя ў двух мужчын, якія называлі сябе сынамі Шарбат Гулы.

Калі віна жанчыны пацвердзіцца, ёй можа пагражаць да 14 гадоў турмы і буйны штраф.

Фотаздымак Шарбат Гулы з'явіўся на вокладцы National Geographic у чэрвені 1985 года, калі ёй было каля 12 гадоў. Здымак быў зроблены амерыканскім фотарэпарцёрам Стывам Макары ў лагеры афганскіх бежанцаў на мяжы з Пакістанам.

Праца Макары хутка атрымала неймаверны поспех ва ўсім свеце і стала самай знакамітай фатаграфіяй за ўвесь час існавання часопіса. Некаторыя крытыкі параўноўвалі яе з Монай Лізай Леанарда да Вінчы па ўзроўні ўздзеяння на гледача.

Асобу дзяўчынкі з вокладкі удалося выявіць толькі ў 2002 годзе, калі каманда National Geographic спецыяльна прыехала ў Афганістан на яе пошукі. Тады ж Макары зняў яшчэ адзін яе фотапартрэт.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930