Знайсці
26.10.2016 / 19:368РусŁacБел

Студэнт з Гродна рассмяшыў украінскіх комікаў і выйграў 20 тысяч грывен ВІДЭА

Студэнт медыцынскага ўніверсітэта Алег Канапацкі ў жніўні ездзіў на ўкраінскае тэлешоў «Розсміши коміка», дзе яму ўдалося развесяліць суддзяў — прафесійных комікаў — і выйграць 20 тысяч грывен (1480 беларускіх рублёў). Выпуск праграмы з удзелам Алега выйшаў у эфір 24 кастрычніка. На гэтым студэнт не плануе спыняцца і ўжо рыхтуецца да супер-гульні, дзе зможа выйграць 50 тысяч грывен.

«Мы глядзелі з дзяўчынай па тэлевізары «Розсмiши коміка», і я падумаў, а чаму б і мне не паўдзельнічаць. Чым хлопцы, якія там выступаюць, лепшыя за мяне? Так і з’явілася ідэя паехаць у Кіеў і даказаць у першую чаргу сабе, што я таксама так магу», — распавядае хлопец.

Спачатку Алег прайшоў кастынг, які адбыўся 6 жніўня. Да гэтага ён меў тры месяцы, каб прыдумаць незвычайныя жарты.

«З гэтым складанасцяў не было, бо я ўвесь час гуляў ва ўніверсітэцкім КВК. Жарты прыдумвалicя, а затым правяраліся на розных узроставых аўдыторыях. Праз мае жарты прайшлі бацькі, дзяўчына, сябры. Пасля стараннага адбору жартаў я ўпэўнена адправіўся на здымкі».

Алег быў прыемна здзіўлены, пасля таго, як з пяці напісаных ім лістоў А4 з жартамі, на шоў атрымалася прачытаць толькі два.

«Я не працягнуў гуляць, бо гэта быў мой першы падобны досвед. Я не ведаў, як павядуць сябе комікі далей: а раптам яны наогул не будуць смяяцца? Я вырашыў, што лепш спыніцца на 20 тысячах. Мне здаецца, гэта добры вынік, які я зрабіў за дзве карткі А4. Астатнія тры я пакінуў на супер-гульню, якая пройдзе праз месяц. Там ужо паспрабую пазмагацца за 100 тысяч грывен».

Выйграныя грошы Алег выдаткаваў на вучобу і дапамогу бацькам.

hrodna.life

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930