Знайсці
26.10.2016 / 18:01РусŁacБел

Адзін чалавек загінуў і трое траўмаваныя на будаўніцтве ў «Беларуськаліі»

Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці высвятляе абставіны здарэння пры выкананні будаўнічых работ на ААТ «Беларуськалій», у выніку якога загінуў адзін чалавек, яшчэ трое атрымалі траўмы.

Як паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю СК Беларусі Сяргей Кабаковіч, інфармацыя пра здарэнне ў Салігорску паступіла раніцай 26 кастрычніка.

Следчая група выявіла, што шасцёра мужчын, работнікі падраднай арганізацыі, знаходзячыся ў будаўнічай люльцы пры ўздыме да месца выканання дахавых работ на адным з прамысловых складоў на тэрыторыі «Беларуськалія», упалі з вышыні. У выніку на месцы ад атрыманых траўмаў адзін работнік загінуў, трое пацярпелых былі шпіталізаваныя.

Грунтуючыся на выніках першапачатковых следчых дзеянняў і агляду месца здарэння, апытаннях відавочцаў, Салігорскі аддзел СК распачаў крымінальную справу па факце парушэння правілаў бяспекі будаўнічых работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека (ч. 2 арт. 303 КК). Паводле папярэдніх звестак, прычынай падзення люлькі стаў абрыў троса.

Цяпер праводзіцца агляд месца здарэння, узяцце службовай і тэхнічнай дакументацыі аб будаўнічым працэсе, абсталяванні, што выкарыстоўвалася на аб'екце, правядзенні інструктажу па тэхніцы бяспекі.

Нагадаем, на «Беларуськаліі» 12 ліпеня пры правядзенні буравых работ загінуў 53-гадовы рабочы. Прыкладна за месяц да гэтага на адной з прамысловых пляцовак 2-га рудаўпраўлення пры выкананні будаўнічых работ па мантажы металічнай канструкцыі ў выніку яе падзення быў смяротна траўмаваны 27-гадовы рабочы.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930