Знайсці
26.10.2016 / 17:1518РусŁacБел

Надзею Саўчанка не пусцілі праз беларуска-расійскую мяжу пад Смаленскам

Украінская дэпутатка Надзея Саўчанка прыехала ў Маскву на слуханні па справе ўкраінцаў Мікалая Карпюка і Станіслава Клыха, асуджаных у Расіі па абвінавачванні ва ўдзеле ў баявых дзеяннях на баку чачэнскіх сепаратыстаў у 1990-х гадах.

Як выявілася, у Маскву Саўчанка трапіла з другой спробы. Як паведамляе ў фэйсбуку адвакат Ілля Новікаў, у аўторак вечарам яна на аўтамабілі спрабавала перасекчы дзяржмяжу ў Смаленскай вобласці.

Памежнікі спынілі яе і сталі цікавіцца мэтай візіту ў Расійскую Федэрацыю, таму што раней Саўчанка была асуджаная за «здзяйсненне асабліва цяжкіх злачынстваў супраць грамадзян Расіі». Супрацоўнікі КПП не прапусцілі Саўчанка праз дзяржмяжу, бо яна адмовілася ў поўным аб'ёме паведаміць інфармацыю аб мэтах свайго візіту ў Расію, а таксама адмовілася чакаць, пакуль праваахоўнікі высвятляць усе акалічнасці па сваіх каналах.

Зразумеўшы, што разбіральніцтвы могуць зацягнуцца, Саўчанка адправілася ў Мінск, дзе купіла квіткі на найбліжэйшы самалёт да Масквы. Прыкладна ў 07:35 яна ўжо прайшла пагранічны кантроль. Шарамецьеўскія памежнікі не знайшлі падстаў для забароны ўезду.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930