Знайсці
26.10.2016 / 15:2510РусŁacБел

Былы міністр прадпрымальніцтва Аляксандр Сазонаў узначаліць новаствораны холдынг дзяржаўных гатэляў

Чатыры сталічныя гатэлі, якія належаць Кіраўніцтву справамі прэзідэнта, у найбліжэйшы час аб'яднаюць у холдынг. Кіраваць ім будзе былы міністр прадпрымальніцтва і інвестыцый, паляўнічы і бізнэсмен Аляксандр Сазонаў.

Былы міністр захапляецца паляваннем.

У падначаленні ў Сазонава будуць «Прэзідэнт-гатэль», гатэль «Планета», гасцінічны комплекс «Юбілейны» і гатэль «Мінск», дырэктарам якога менш за месяц таму прызначылі жонку збеглага прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева Назгула Таламушаву. Сёння ўсе гэтыя гатэлі знаходзяцца ў падпарадкаванні Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.

Хто такі Аляксандар Сазонаў?

Аляксандр Сазонаў даўно сышоў з палітычнага алімпу, хоць былі часы, калі партрэты міністра прадпрымальніцтва і інвестыцый Беларусі друкавалі на вокладках некаторых часопісаў.

Сазонаву 53 гады.

Ён скончыў Саратаўскае вышэйшае вайсковае інжынернае вучылішча хімічнай абароны. Працаваў майстрам, галоўным тэхнолагам цэха па вытворчасці хімпрадукцыі вайсковага прызначэння Вольскага філіяла Дзяржаўнага саюзнага НДІ арганічнай хіміі і тэхналогіі. Затым працаваў на Крымскім вытворчым аб'яднанні «Хімпрам», Мінскім электрамеханічным заводзе, вытворча-камерцыйным канцэрне «Няміга».

З жонкай Марынай, спявачкай Анжалікай Ялінскай і дэпутатам Раманам Ананьевым.

Да 1994 года быў генеральным дырэктарам ТАА «СА-НОВ», якое займалася бізнэсам па вытворчасці і рэалізацыі безалкагольных напояў, пастаўках і продажах харчовых дабавак.

У 1994 годзе прызначаны памочнікам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у ліпені 1996 г. — міністрам прадпрымальніцтва і інвестыцый. На пасадзе прабыў амаль чатыры гады.

Затым зноў стаў памочнікам прэзідэнта — адказваў за Мінск. У 2000 годзе Сазонаў сышоў з улады. Прэса пісала пра тое, што асноўнай прычынай адстаўкі Сазонава сталі выбары ў Палату прадстаўнікоў. Па іх версіі, Сазонаў быў прызначаны памочнікам прэзідэнта якраз пад парламенцкія выбары і адстаўка кажа пра тое, што прэзідэнт быў незадаволены ходам выбарчай кампаніі ў Мінску. Аднак сам Сазонаў казаў, што адстаўка адбылася па яго ініцыятыве.

Аляксандр Юр'евіч сышоў у бізнэс. Вось што напісана ў яго рэзюмэ: «Студзень 2001 года — верасень 2003 г. — старшыня рады дырэктараў ТАА «Стэлс», верасень 2003 — снежань 2008 — дырэктар прадстаўніцтва ў Беларусі Групы кампаній «Еўрасэрвіс» (Санкт-Пецярбург).

Кіраўніцтва праектамі кампаніі ў РБ у сферы: цукровая галіна, мясаперапрацоўка (2 заводы), ігральны бізнэс (3 залы), заводы па вытворчасці кардону. Стварэнне і агульнае кіраўніцтва двума гандлёвымі дамамі, створанымі кампаніяй сумесна з Дзяржаўным канцэрнам «Белхарчпрам».

Вывад праектаў на дадатную рэнтабельнасць».

Сёння Сазонаў — адзін з намеснікаў дырэктара «Прэзідэнт-гатэля».

Аматар прыгожых жанчын: з Вікай Цыгановай.

Былы міністр і бізнэсмен жыве ў прыватным доме, які будаваў не адзін год, таксама сур'ёзна захапляецца паляваннем. Ён шчасліва жанаты, мае сына і ўнука.

Дом, у якім жыве былы міністр.

На сваёй старонцы ў адной з сацыяльных сетак Аляксандр Сазонаў папросту дзеліцца са сваімі сябрамі падрабязнасцямі свайго асабістага жыцця, выкладвае свае фатаграфіі з зоркамі эстрады і іншымі вядомымі асобамі.

Дарэчы, вельмі смешна падпісвае некаторыя фатаграфіі з мінулага палітычнага жыцця. Вось як, напрыклад, гэтую: «З Прэзідэнтам і Прэм'ерам 1996. Я ў цэнтры».

belaruspartisan.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930