Знайсці
26.10.2016 / 14:35РусŁacБел

Жыхар Магілёўскага раёна «замініраваў» аўтавакзал у Брэсце

У Брэсце з аўтавакзала эвакуіравалі пасажыраў і работнікаў з-за паведамлення пра бомбу. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама. Вечарам 25 кастрычніка невядомы паведаміў аб тым, што ў будынку аўтавакзала закладзена бомба. Да месца здарэння прыбылі службы экстранага рэагавання. З будынка былі эвакуяваныя работнікі і пасажыры, усяго дваццаць чалавек. Ніякага выбуховага прыстасавання на вакзале выяўлена не было.

Вінаваты быў неўзабаве знойдзены і затрыманы. Ім аказаўся 35-гадовы беспрацоўны жыхар населенага пункта Вялікае Хонава Магілёўскага раёна. У дачыненні да яго была ўзбуджаная крымінальная справа за загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930