Знайсці
26.10.2016 / 11:253РусŁacБел

У Драгічынскім раёне кіроўца насмерць збіў пешахода, закапаў яго і з'ехаў

24-гадовы кіроўца з Драгічынскага раёна насмерць збіў пешахода і закапаў цела ў 30 метрах ад дарогі. Пра гэта паведамляе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

25 кастрычніка каля 08.45 у міліцыю паступіла паведамленне пра тое, што ў меліярацыйнай канаве недалёка ад вёскі Асіповічы знойдзены прысыпаны зямлёй труп мужчыны. На целе загінулага выявілі сляды ДТЗ, адзначаецца ў паведамленні ДАІ рэгіёна.

Па падазрэнні ў смяротнай аварыі затрымалі 24-гадовага жыхара Драгічына. Мяркуецца, што 23 кастрычніка каля 22.00 ён ехаў на «Фіяце» па трасе Антопаль — Галоўчыцы ў кірунку вёскі Асіповічы. Калі да ўезду ў населены пункт заставалася каля 700 метраў, ён збіў 59-гадовага пешахода, які ішоў па краі дарогі ў спадарожным кірунку.

У выніку ДТЗ пешаход загінуў на месцы здарэння. Труп мужчыны кіроўца закапаў ў 30 метрах ад дарогі, з'ехаў з месца здарэння. Разбіты пасля наезду аўтамабіль ён схаваў у сваім гаражы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930