Знайсці
26.10.2016 / 12:14159РусŁacБел

Пачалося: расійскае інфармагенцтва называе Беларусь «звар'яцелай недадзяржавай», а беларускі акцэнт — прыкметай нізкага паходжання

Апошнія гады расійскія медыі перыядычна рабілі выпады ў бок Беларусі. То былі разавыя паклёпы, якія мелі на мэце канкрэтныя персаналіі ці дзеянні беларускіх ўладаў. 

25 кастрычніка антыбеларуская прапаганда выйшла на новы ўзровень. Расійскае інфармагенцтва «Рэгнум» выдала матэрыял, у якім Беларусь называецца «звар'яцелай недадзяржавай», а нацыя — «выдуманай». 

Асабліва раз'юшыла аўтара ініцыятыва некаторых дзіцячых садкоў зрабіць чацвер днём беларускай мовы. 

«Беларускія русафобы, дапушчаныя дзяржавай да высокіх пасад, прыдумалі новы спосаб забруджвання мазгоў падрастаючаму пакаленню беларускім дыялектам рускай мовы, — піша «Рэгнум». — Цяпер у дзіцячых садках замест «рыбнага дня» у чацвер будзе дзень беларускай мовы. Такім чынам, беларуская дзяржава разлічвае паступова пераадолець іррэдэнтысцкія настроі беларусаў, абсалютная большасць якіх жадае ўз'яднання са сваёй вялікай Радзімай — Расіяй».

Далей ідзе сцвярджэнне, што беларускую мову выдумалі трацкісты, а асобныя гаворкі ў рэгіёнах на асобную мову не цягнуць. 

Беларуская нацыя, маўляў, таксама прыдуманая, але палякамі. 

Падкрэсліваецца, што ў Расіі «многія яшчэ адмаўляюцца верыць у новую якасць беларусізацыі, якая пачалася тры гады таму». 

Аўтар вяртаецца да тэмы беларускамоўнага чацвярга ў садках, і сцвярджае, што адмова ад нацыянальнай мовы — «у інтарэсах беларусаў, бо ў яе (мовы) няма ніякіх шанцаў». 

«Калі праз некалькі дзесяцігоддзяў многія еўрапейскія мовы перастануць існаваць, то што казаць пра новаствораную?», — піша аўтар, выкарыстоўваючы тыповы прыём прапаганды, калі сцвярджэнне немагчыма праверыць. 

Пры гэтым беларуская мова называецца патрэбнай толькі «звар'яцелай недадзяржаве» — Беларусі. 

«Усё, чаго дамогуцца беларусізатары — сапсуюць вашаму дзіцяці маўленне. Яно будзе гаварыць з акцэнтам і блытаць рускія словы з беларускімі. Калі гэта здарыцца з ім у досыць раннім узросце, магчыма, гэта ўжо нельга будзе выправіць. Скажу пад сакрэтам, што няўменне правільна гаварыць на літаратурнай мове ва ўсім свеце лічыцца прыкметай нізкага паходжання і з'яўляецца няслабым тормазам сацыяльнага росту. Калі вам неабыякава будучыня вашых дзяцей — не дазваляйце палітыкам ставіць над імі эксперыменты. Магчыма, заўтра Лукашэнка вычысціць беларусізатараў з дзяржапарату і пабяжыць на паклон у Маскву, а гаворка ў вашага дзіцяці ўжо будзе сапсавана назаўжды», — так сканчаецца антыбеларускі матэрыял расійскіх прапагандыстаў. 

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930