Знайсці
26.10.2016 / 11:11РусŁacБел

«Дзякуючы чытачам НН мы прайшлі курс лячэння!»

Добры дзень дарагія чытачы! Да Вас звяртаюцца бацькі Яраславы Сячковай.

Мы хочам сказаць вам усім вялікі дзякуй за вашу дапамогу і спагадлівасць. Збор быў закрыты своечасова, і мы змаглі трапіць на рэабілітацыю ў цэнтр «Алінек» (г. Варшава, Польшча)!

Нягледзячы на тое, што надвор'е гэтыя 2 тыдні нас зусім не цешыла — ішлі дажджы, — Слаўка працавала як сапраўдны баец!

Мы прайшлі курс ЛФК, тэрапію рук, заняткі з лагапедам і курс «Тамаціс». У гэтую паездку, дзякуючы Вам, мы таксама зрабілі артэзы для ножак.

За гэтыя 2 тыдні Слава стала больш таварыскай, спакайней прымае чужых людзей, нашмат больш разглядае наваколле. Ёй пастаянна хочацца спяваць. Адужэлі мышцы спіны і шыі, цяпер яна можа трымаць спакойна галаву каля паўхвіліны за адзін падыход. Слава на занятках ужо зусім не плакала, яна разумела, што гэта патрэбна і ёй самой. Усе заняткі праходзілі спакойна!

Усе дактары заўважылі станоўчую дынаміку, і гэта вельмі прыемна, бо наша штодзённая праца не праходзіць дарма. Мы атрымалі новыя рэкамендацыі, якіх будзем прытрымлівацца да траўня 2017. Наступная паездка запланавана на травень.

Таму мы ад усяго сэрца дзякуем кожнаму з вас за дапамогу, падтрымку і перажыванні! Нашы рэквізіты і рахункі застаюцца пакуль адкрытымі, і калі вы захочаце нам дапамагчы зноў — то мы будзем ўдзячныя.

Здароўя і дабрабыту Вам і Вашым сем'ям!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930