Знайсці
26.10.2016 / 12:503РусŁacБел

26 кастрычніка — ваенныя гісторыкі запрашаюць на публічную сустрэчу «Рымскі легіянер на вайне і ў побыце: ад Цэзара да падзення імперыі»

Ужо 26 кастрычніка ў Мінску адбудзецца першая сустрэча Цэха Жывой Гісторыі, які вырашылі арганізаваць вядучыя беларускія навукоўцы і рэканструктары ваеннай гісторыі.

Сустрэча ў гэтую сераду прысвечана вайсковай справе Старажытнага Рыма — «Рымскі легіянер на вайне і ў побыце: ад Цэзара да падзення імперыі».

Мерапрыемствам правядуць Аляксей Казленка і Аляксандр Апановіч.

Аляксей Казленка — кандыдат гістарычных навук, адзін з вядучых спецыялістаў па гісторыі антычнасці, аўтар навуковых і навукова-папулярных кніг і артыкулаў па антычнай гісторыі і археалогіі. У цяперашні час чытае спецкурс «Вайсковая справа антычнасці» на гістарычным факультэце БДУ.

Аляксандр Апановіч — адзін з найвядомейшых айчынных рэканструктараў вайсковай справы Рыма. У рэканструкцыі жывой гісторыі з 2001 года. Кіраваў клубам Legio IIII Scyfika, у 2011 вступил в клуб Legio X Fretensis.

Мадэратар — іншы беларускі ваенны гісторык, кандыдат гістарычных навук Мікалай Плавінскі.

Сустрэча адбудзецца 26 кастрычніка ў 19.00 у бары Beer&Wine на вул.Кульман, 9. Уваход: 5 рублёў.

Даведкі па тэлефоне +375336611432

Аляксандр Гелагаеў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера