Знайсці
25.10.2016 / 14:1731РусŁacБел

Лукашэнка прапанаваў аптымізаваць тэрміны навучання ў ВНУ, выкінуўшы ўсё лішняе

Адбор абітурыентаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы неабходна ўдасканаліць, а навучанне зрабіць больш практыка-арыентаваным. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў, даючы згоду на прызначэнне новых рэктараў вышэйшых навучальных устаноў.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што сістэма вышэйшай адукацыі мае патрэбу ў аптымізацыі. «Нам трэба аптымізаваць тэрміны навучання, прыбраць з праграм ўсё лішняе. Давайце пакінем тыя курсы, якія сёння патрэбныя для канкрэтнага спецыяліста», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён прывёў у прыклад навучанне на медыцынскіх спецыяльнасцях.

Паводле яго слоў, будучы доктар у першую чаргу павінен вывучаць тыя прадметы, якія спатрэбяцца ў прафесійнай дзейнасці, а таксама атрымліваць веды па сумежных навуках. «Вядома, як грамадзянін ён павінен ведаць гісторыю сваёй краіны. Але ён вывучыў яе ў школе.

Шліфаніце ва ўніверсітэце на першым курсе адзін семестр, але навошта больш? Бо некаторыя прадметы здаюць дзеля заліку або ацэнкі. Фармалізму быць не павінна», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, навучанне павінна быць больш практыка-арыентаваным. «Трэба адразу акунуць студэнта, былога абітурыента, у яго будучую прафесію. Няхай ён, калі зразумее, што не туды трапіў, лепш сыдзе ў першым семестры, чым праз два-тры гады, — мяркуе кіраўнік краіны. — Потым ён атрымае адукацыю, а працаваць няма каму».

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што востра стаіць пытанне аб неабходнасці удасканаліць сістэму адбору ў ВНУ. «Мне здаецца, што мы тут нешта недапрацавалі. Мы прайшлі пэўны шлях і ўбачылі: так, тэсты — гэта добра. Але ёсць шмат недахопаў», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік краіны растлумачыў, што старшакласнікаў пры падрыхтоўцы да паступлення навучаюць толькі рашаць тэсты і завучваць патрэбную інфармацыю.

«У самім працэсе тэставання мы не бачым чалавека. Паглядзіце, колькі ў школах таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак. Потым яны становяцца моцнымі кіраўнікамі, навукоўцамі … Але выкладчык бачыць патэнцыял гэтага чалавека, калі гутарыць з ім, — сказаў кіраўнік дзяржавы.

- Тэставанне — гэта добрая рэч. Але мы не бачым чалавека, і тут трэба нешта прадпрымаць. што трэба рабіць, мы за зіму павінны падумаць».

Акрамя таго, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, адбор у ВНУ пасродкам цэнтралізаванага тэставання негатыўна адбіваецца на прафарыентацыі навучэнцаў.

«Не прайшоў у адну ВНУ, паступіў у іншую, дзе меншы конкурс, — заўважыў кіраўнік краіны.

— Што такое прафарыентацыя ў такім выпадку? Мы ж загадзя арыентуем чалавека быць юрыстам, эканамістам, чыгуначнікам, вайскоўцам. А ён тут паглядзеў — адукацыю абы атрымаць — і пайшоў кудысьці. і што? Займаецца і ведае, што інжынерам працаваць не будзе».

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў ранейшыя часы абітурыенты мэтанакіравана ішлі на выбраную спецыяльнасць. Пры гэтым яны маглі паступаць некалькі разоў запар, пакуль не будуць залічаны ў ВНУ.

«Нам трэба паглядзець на адбор па тых ці іншых спецыяльнасцях, у тыя ці іншыя ВНУ», - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Сёння Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне Юрыя Кулажанкі на пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту і Івана Паляводы на пасаду начальніка Універсітэта грамадзянскай абароны МНС.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера