Знайсці
05.11.2016 / 10:32РусŁacБел

12 лістапада — беларускамоўная вандроўка «Наднёманскі край»

Маршрут: Мінск - Ліда - Бярозаўка - Навагрудак - Мінск.

Падчас вандроўкі Вас чакае аглядная экскурсія па Лідзе — адным з самых старажытных і выдатных гарадоў Гродзеншчыны.

Галоўная славутасць горада — адзін з першых каменных замкаў-кастэляў ВКЛ, збудаваны ў XIV ст. па распараджэнні вялікага князя Гедыміна.

Горад Бярозаўка сустрэне Вас чароўнай крышталёвай казкай.

На вытворчасці Вы пазнаёміцеся з рэцэптамі і тэхналогіямі стварэння вырабаў са шкла і крышталю, а таксама на свае вочы ўбачыце майстар-клас мастакоў-шкловыдзімальнікаў.

Пасля экскурсіі на вытворчасць прадугледжана наведванне заводскога музея. Таксама можна будзе наведаць фірменную краму і набыць унікальныя сувеніры.

У Навагрудку наведаем Барысаглебскую царкву — суворы абарончы храм, што захаваў рысы готыкі.

Акрамя таго, тут можна ўбачыць дом-музей Адама Міцкевіча, фарны касцёл Перамянення Гасподняга (XV в.) і руіны замка Міндоўга. 

Цана вандроўкі: 45 рублёў. 

Пастаянным кліентам, пенсіянерам і дзецям да 12 год - зніжка 5 рублёў!

Праграма тура.

Анлайн-браніраванне

Падрабязнасці і запіс па тэлефонах: (17)2223321, (29)6506102, (29)7652545 (Лідзія).

ТАА «БелЮніІнтэрКам». УНП 19052271

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера