Знайсці
25.10.2016 / 11:573РусŁacБел

Ва Украіне агучылі памер заробку былога трэнера «Крумкачоў», які сышоў у «Карпаты»

Украінскі спартыўны рэсурс «Футбол 24» апублікаваў рэйтынг заробкаў трэнераў каманд Прэм'ер-лігі. Аўтары рэйтынгу падкрэсліваюць, што ў іх неафіцыйная інфармацыя, атрыманая з канфідэнцыйных крыніц.

Фота ФК «Карпаты»

Беларускі спецыяліст Алег Дулуб, які ў кастрычніку пакінуў «Крумкач» і перайшоў у львоўскія «Карпаты», атрымлівае ў год 90 тысяч даляраў.

Першае месца ў спісе займае Паўлу Фансэка («Шахцёр»), які зарабляе 2,4 мільёна даляраў.

У Сяргея Раброва («Дынама» Кіеў) — 1,5 млн. На 3-м месцы Юрый Вернідуб («Зара») і Дзмітрый Міхайленка («Дніпро») — 240 тыс. У Васіля Сачко («Ворскла») — 180 тыс. Следам за імі прыводзіцца імя Дулуба.

Найменшыя заробкі маюць чатыры трэнеры — па 60 тыс. у год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930