Знайсці
25.10.2016 / 10:5224РусŁacБел

Давыдзька: За бел-чырвона-белы сцяг мог бы падпісацца і я, але чаму маладафронтаўцаў не прыцягнулі да адказнасці?

Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька выказаўся пра збор подпісаў за ўключэнне бел-чырвона-белага сцяга ў спіс гістарычных каштоўнасьцяў. Ён падтрымлівае ініцыятыву ці выступае супраць? Паспрабуйце разабрацца.

фота Ірыны Арахоўскай

«У пераходзе адбываецца збор подпісаў за бел-чырвона-белы сцяг. Арганізатары заяўляюць, што сабралі 10 тысяч подпісаў. Магчыма. Гэта подпісы за што? За сцяг ці за ідэю? Таму што тыя людзі, якія збіраюць подпісы, будуць казаць, што гэта падпісаліся за наш рух. А нехта падпісваўся за вельмі прыемнае спалучэнне: белы, чырвоны і белы — прыгожы сцяг.

Але звярніце ўвагу на постар, які стаіць побач. Унізе адрас сайта «Маладога фронта» — незарэгістраванай у Беларусі арганізацыі. І для даведкі: артыкул 193 п. 1 Крымінальнага кодэксу — незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонда, а таксама ўдзел у іх дзейнасці караецца штрафам, альбо арыштам да 6 месяцаў, альбо пазбаўленнем свабоды на тэрмін да двух гадоў.

Вось што мы маем? У самым цэнтры Мінска на працягу месяца парушалі Крымінальны кодэкс. Чаму не прагналі гэтых хлопцаў, чаму не папярэдзілі, што яны парушаюць заканадаўства. Баяцца?» — заявіў Давыдзька ў эфіры «Клуба рэдактараў».

На заўвагу рэдактара «Савецкай Беларусіі» Паўла Якубовіча Давыдзька яшчэ раз абурыўся, што ў адносінах да маладафронтаўцаў не склалі пратаколы.

«Сярод 10 тысяч падпісантаў мог быць і я, і Павел Ізотавіч [Якубовіч — «НН»]. Сцяг сімпатычны, чаму б не надаць яму гістарычны статус ці яшчэ які-небудзь», — падсумаваў кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930