Знайсці
25.10.2016 / 13:521РусŁacБел

Arche прапануе збор рэдкіх лінгвістычных прац

Рэдакцыя часопіса Arche інфармуе, што на складзе застаюцца апошнія 30 асобнікаў Arche № 11 - 2010 «Лінгвістыка 1920-х: тэрміналёгія, лексыкаграфія, правапіс, фармаваньне літаратурнай мовы».

На неаднаразовыя просьбы чытачоў сёлета пабачыў сьвет дадатковы наклад лінгвістычнага нумару. У 2010 годзе ён выклікаў высокую цікавасць і даволі хутка разышоўся.

 Нумар прысьвечаны беларускай лінгвістыцы 1920-х гадоў. У ім публікуюцца працы мовазнаўцаў Міколы Байкова, Анатоля Багдановіча й Лява Цвяткова — аўтараў, лінгвістычную спадчыну каторых яшчэ не да канца ацанілі. У часопісе друкуецца фактычна невядомы водгук пачынальніка беларускае лінгвістыкі Яўхіма Карскага на выданне працаў Акадэмічнае канферэнцыі 1926 года. Узнаўляюцца фрагмэнты палемікі паміж Я. Лёсікам ды І. Ваўком-Левановічам, а таксама ўпершыню друкуецца даклад Ваўка-Левановіча «Пра некаторыя важнейшыя недахопы беларускай літаратурнай мовы», які выклікаў крытычныя водгукі ягоных калег і паўплываў на асабісты лёс навукоўца. У нумары зьмяшчаюцца публікацыі, прысьвечаныя разгортваньню правапіснае дыскусіі ды рэальнаму функцыянаванню арфаграфіі ў школьнай практыцы (артыкулы Л. Цвяткова, С. Некрашэвіча, Я. Лёсіка, А. Лёсіка і С. Замбржыцкага), рад артыкулаў з галіны стварэння тэрміналогіі, культурамоўныя зацемкі Вацлава Ластоўскага, водгукі на слоўнікі Ластоўскага, Некрашэвіча й Байкова ды інш.

Апошнія два дзесяцігоддзі існуе цікавасьць да гісторыі беларускага мовазнаўства 1920-х гадоў і працаў гэтага пэрыяду. Дэмакратызацыя грамадскага і палітычнага жыцця другое паловы 1980-х прынесла бурныя дыскусіі пра гісторыю і сучасны стан беларускае мовы, і на гэтай хвалі незвычайна ўзрасла цікавасць да асобаў, што займаліся даследаваннем і кадыфікацыяй беларускае мовы, пакінулі след у гісторыі навукі як заснавальнікі або рэфарматары беларускае граматыкі і правапісу.

Змест часопіса тут.

Пра тое, як знайсці часопіс, чытайце на старонцы ў сацыяльных сетках Arche.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930