Знайсці
07.10.2016 / 16:3812РусŁacБел

Канадскі алімпіец: Какаін трапіў у мяне падчас сэксу

Чэмпіён свету па скачках з шастом Шон Барбер не парушыў спартыўных правілаў і меў права выступаць на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра, нягледзячы на станоўчую допінг-пробу на какаін. Як заявіла Федэрацыя лёгкай атлетыкі Канады, наркотык трапіў у арганізм спартоўца без яго ведама.

У выпадку прызнання вінаватым Барберу пагражала дыскваліфікацыя з боку Канадскага цэнтра па этыцы ў спорце тэрмінам да двух гадоў. Камісіі, якая разглядала ягоную справу 5 жніўня, ён паведаміў, што наркотык трапіў у яго арганізм праз пацалунак.

22-гадовы атлет распавёў, што ўвечары напярэдадні нацыянальнага адборачнага турніру Алімпіяды-2016 ён размясціў анкету на сайце знаёмстваў у інтэрнэце, дзе напісаў, што шукае выпадковай сувязі з дзяўчынай «чыстай ад наркотыкаў і хвароб».

Як высветлілася ў ходзе разбору, Барбер шукаў сэксу для таго, каб зняць нервовае напружанне. Жанчына, з якой ён меў кантакт, патлумачыла, што ўжывала наркотык перад спатканнем, а падчас іх сустрэчы пацалавала атлета некалькі разоў, не праінфармаваўшы яго пра тое, што прымала какаін.

Яго справа разглядалася ў дзень адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Рыа, а рашэнне было вынесена шасцю днямі пазней, 11 жніўня. «Я ні на адно імгненне не мог дапусціць нават аддаленай думкі, што змагу забрудзіцца какаінам», — паведаміў Барбер у сваёй заяве.

Незалежны арбітраж, які разглядзеў гэты выпадак, прыйшоў да высновы, што ў дзеяннях спартсмена не было ні намеру, ні злачыннай нядбайнасці. Федэрацыя лёгкай атлетыкі Канады вітала гэтае рашэнне, назваўшы яго справядлівым і прадуманым.

Як распавёў адвакат спартсмена, судмедэксперты прыйшлі да высновы, што ён не мог прыняць гэтак малую дозу наркотыку наўмысна.

Барбер выступаў на Алімпіядзе 15 жніўня, і па яго прызнанні, гульні сталі для яго няпростым выпрабаваннем.

Будучы чэмпіёнам свету 2015 года і бронзавым медалістам гульняў Садружнасці ў 2014 годзе, 22-гадовы спартсмен быў адной з галоўных алімпійскіх надзей сваёй краіны. Тым не менш у Рыа яму ўдалося заняць толькі 10-е месца.

Аналагічны выпадак меў месца з французскім тэнісістам Рышарам Гаске. Ён быў адхілены ад спаборніцтваў на 12 месяцаў, аднак у 2009 годзе забарона была знятая, пасля таго як спартсмену ўдалося даказаць, што забароненае рэчыва патрапіла ў яго арганізм праз пацалунак.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера