Знайсці
03.10.2016 / 06:3046РусŁacБел

Фомачкіну, які пранёс сцяг Расіі на Паралімпіядзе ў Рыа, падораць кватэру

Reuters.com

Супрацоўніку Міністэрства спорту і турызму Беларусі, які пранёс расійскі сцяг на адкрыцці Паралімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра, падораць кватэру. Пра гэта ўвечары ў нядзелю, 2 верасня, напісала ў Facebook афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС Марыя Захарава.

Паводле яе слоў, да яе звярнуўся знаёмы з просьбай выслухаць яго знаёмага. Той распавёў, што яго так уразіў учынак Фомачкіна, што ён вырашыў падарыць беларусу кватэру і папрасіў Захараву аб садзейнічанні.

«Усяго распавядаць не буду. Скажу толькі, што кватэра сапраўдная, у гатовым доме - гэта я, натуральна, асабіста праверыла. А хто гэты загадкавы граф Монтэ-Крыста і як адрэагуе наш беларускі герой на такі падарунак, вы даведаецеся заўтра», - напісала яна.

Захарава дадала, што Фомачкін ўжо прыехаў у Маскву.

lenta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930