Знайсці
01.10.2016 / 17:0925РусŁacБел

У Варшаве тысячы палякаў пратэстуюць супраць забароны на аборты

Getty Images

У Варшаве людзі выйшлі на вуліцы, пратэстуючы супраць ініцыятывы аб забароне абортаў. На чарговую акцыю супраць забароны выйшлі некалькі тысяч мужчын і жанчын, а на наступным тыдні актывісты заклікаюць польскіх жанчын па ўсёй краіне зладзіць страйк, каб прыцягнуць увагу да абмежавання жаночых свабодаў.

Два тыдні таму польскі парламент разгледзеў ініцыятыву аб поўнай забароне абортаў. Актывісты раней сабралі 450 тысяч подпісаў, выказаўшыся за забарону.

Каля двух трацін дэпутатаў прагаласавалі за перадачу ініцыятывы на разгляд профільнага камітэта.

У выпадку, калі на аснове гэтай ініцыятывы будзе складзены законапраект, ён будзе зноў разгледжаны парламентам, а потым вынесены на галасаванне. Як вынікае з апытання, праведзенага польскім Newsweek, ініцыятыву падтрымліваюць каля 75% насельніцтва пераважна каталіцкай краіны.

Новы закон, у падтрымку якога выступае кіруючая партыя «Права і справядлівасці», яшчэ больш зробіць больш жорсткім і без таго адно з самых суровых у Еўропе заканадаўстваў пра аборт. Гэтая ініцыятыва - крок у серыі мер правакансерватыўнага ўрада, які прыйшоў да ўлады мінулай восенню.

Сёння ў Польшчы легальна аборт жанчына можа зрабіць, толькі калі цяжарнасць пагражае яе жыццю, калі дзіця было зачата ў выніку згвалтавання або інцэсту, альбо калі цяжарнасць працякае з моцнымі парушэннямі.

У выніку, па некаторых падліках, колькасць нелегальных абортаў у Польшчы складае ад 10 да 150 тысяч выпадкаў у год, у той час як колькасць легальных выпадкаў перапынення цяжарнасці застаецца на ўзроўні адной-двух тысяч у год.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера