Знайсці
30.09.2016 / 21:42РусŁacБел

Генеральная ўборка Мінска прызначаная на кастрычнік

Месячнік па ўборцы, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый горада адбудзецца ў Мінску з 1 па 31 кастрычніка. Пра гэта паведаміла выконваючая абавязкі начальніка ўпраўлення гарадскога гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама — начальнік аддзела гарадской гаспадаркі Марына Малаева.

Такая працоўная акцыя традыцыйна арганізуецца восенню, каб падрыхтаваць аб'екты гарадской гаспадаркі да зімовага перыяду. У прыватнасці, неабходна завяршыць рамонт дарог, комплекснае добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, добраўпарадкаванне і азеляненне сталіцы. Напярэдадні халадоў вялікую ўвагу нададуць уцяпленню будынкаў і збудаванняў, шкленню лесвічных клетак.

Навінкай цяперашняй кампаніі па навядзенні парадку ў горадзе стане пасадка алей: у кожным раёне сталіцы такім чынам з'явіцца па 4-5 тэматычных алей — кахання, маладых, шматдзетных сем'яў, добрых людзей і інш. У цэлым, паводле слоў суразмоўцы, да канца бягучага года ў Мінску высадзяць каля 10 тысяч саджанцаў дрэў. Пры гэтым асноўны аб'ём пасадак выканаюць падчас месячніка, у тым ліку адновяць разбураныя летнім ураганам зялёныя насаджэнні.

«Гарадскія службы спадзяюцца і разлічваюць на актыўную падтрымку мінчукоў — кожны жыхар можа далучыцца да пасадкі дрэў і кустоў, навесці парадак у пад'ездзе і двары. Інфармацыя пра даты і час правядзення суботнікаў будзе размяшчацца на сайтах адміністрацый раёнаў горада і стэндах каля пад'ездаў», — сказала Марына Малаева.

Каардынаваць працу будуць гарадская і раённыя камісіі па правядзенні месячніка.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера