Знайсці
30.09.2016 / 15:3013РусŁacБел

У самыя прыбытковыя кампаніі Беларусі выбіўся іранскі банк, а сярод найгоршых — МАЗ, «Трайпл» і чыгунка

Міністэрства фінансаў Беларусі апублікавала фінансавыя справаздачы адкрытых акцыянерных таварыстваў краіны за першы квартал 2016 года. Апроч таго, інфармацыю пра сваю фінансавую сітуацыю прадаставілі кампаніі, якія выпускалі аблігацыі. Нарэшце, Нацбанк публікуе справаздачы банкаў краіны.

На падставе гэтых звестак «Наша Ніва» склала топ-20 самых прыбытковых і стратных кампаній з адкрытай справаздачнасцю.

Для зручнасці ўспрымання лічбаў сумы пераведзеныя ў даляры па леташнім сярэднім курсе — 1,975.

Чатыры самыя паспяховыя кампаніі ў параўнанні з першым квартал не змяніліся, аднак кожная з іх нарасціла свае прыбыткі.

«Газпром трансгаз Беларусь» — самая прыбытковая кампанія краіны. Фота Сяргея Гудзіліна.

Нечаканым выглядае з'яўленне на 6-м месцы іранскага «Банка Гандлёвы капітал», які не дэманструе актыўнасці на рынку.

Найлепшыя сярод беларускіх прыватнікаў — кампанія А100, а вось «Еўрагандаль» у гэтым квартале не дацягнуў да топ-20.

Што да найгоршых кампаній, то тут на дне апынуўся МАЗ. З прыватнікаў вялікія мінусы ў «Трайпла» і «Амкадора».

* * *

Топ-20 самых прыбытковых і стратных беларускіх кампаній з адкрытай справаздачнасцю за другі квартал 2016 год (лічбы ў мільёнах даляраў)
самыя прыбытковыя самыя стратныя
КампаніяПрыбы-такКампаніяСтраты
Газпром трансгаз Беларусь78,31МАЗ-30,1
Беларуськалій65,62Гродна Азот-23
Мазырскі НПЗ53,23Краснасельскбудматэрыялы-12,9
Банк развіцця44,54Белгархімпрам-9,8
Мінскэнерга285Крычаўцэментшыфер-8,8
Банк Гандлёвы капітал27,46Трайпл-8,4
Прыёрбанк267Светлагорскі ЦКК-8,2
558 авіярамонтны завод25,48Беларуская чыгунка-7,3
Беларусбанк25,49Амкадор-7,2
Белгазпромбанк22,110Бабруйскаграмаш-6,8
Гомельэнерга2211Барысаўскі мясакамбінат-6,3
Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман»2112Беларускі цэментны завод-5,6
Пеленг16,113Хоум Крэдыт-5,2
Мінскі завод колавых цягачоў14,214Мінскі мясакамбінат-5
Банк Белвэб13,415МПЗ-4,5
Віцебскэнерга12,716Лідахлебапрадукт-4,4
Прамагралізінг1217Біяком-4
МТБанк11,618Мотавела-3,8
Астодевелопмент10,719Мастоўдрэў-3,8
Магілёўэнерга10,620Брэстэнерга-3,7

* * *

Чытайце таксама вынікі першага квартала 2016:

«Беларуськалій» больш не найлепшы: топ-20 самых прыбытковых і стратных кампаній краіны

Ягор Марціновіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930