Знайсці
30.09.2016 / 14:429РусŁacБел

Як у банк у Маладзечне прынеслі мяняць тры пакеты манет

У верасні супрацоўніца аднаго з аддзяленняў «Ідэя Банк» атрымала цікавы досвед.

Фота з архіва «НН»

Як распавёў загадчык аддзялення Руслан Каржоў, жанчына з сынам звярнулася ў банк, каб памяняць на валюту тры пакеты манет — агулам 350 рублёў.

Па чарзе, якая назірала ўвесь гэты працэс, пракаціўся шэпт: «Ну, да вечара цяпер будзем чакаць».

«Грошы былі наміналам 50 капеек, рубель і два рублі. У кожным пакеце дзесьці па сто манет. Супрацоўніца, якая абслугоўвала кліентаў, натуральна, спачатку здзівілася і крыху разгубілася. Але хутка зарыентавалася і справілася літаральна за пяць хвілін», — распавёў Руслан Каржоў.

Спецыяльнага абсталявання для пераліку манет няма, робіцца гэта ўручную, але, як высветлілася, не займае шмат часу.

Для маладзечанскага аддзялення «Ідэя Банк» гэта першы падобны досвед, хоць складаныя аперацыі з грашыма праводзяць часта. Тут жа асаблівасць была якраз у вялікай колькасці манет.

Настасся Роўда

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031