Знайсці
30.09.2016 / 12:221РусŁacБел

«Party-zan фільм» працягнуў конкурс на найлепшы саўндтрэк

Пошукі новай беларускай музыкі для новай беларускай кінакамэдыі вырашана працягнуць да 10 кастрычніка.

Конкурс на саўндтрэк партал Tuzin.fm і творчая суполка Bez Buslou Arts абвесьцілі перад самым пачаткам здымак «Party-Zan фільма». Ужо прыйшло больш за 100 трэкаў, але стваральнікі фільма ўсё яшчэ шукаюць тую самую мэлёдыю, якая стане лейтматывам фільма: «Мы хочам сапраўды круты саўндтрэк, які дадасьць нашаму фільму настрою і размалюе яго! Гэта камэдыя пра беларусаў для беларусаў будзе спаборнічаць у навагоднім пракаце з замежнымі стужкамі, і таму нам патрэбна адпаведная, новая, беларуская музыка», - заяўляе аўтар сцэнара, рэжысэр і прадусар стужкіАндрэй Курэйчык.

Дасланыя на конкурс песьні павінны быць запісаныя не пазьней, чым два гады таму, у альтэрнатыўных музычных жанрах на беларускай мове (рок, рэп, індзі, альтэрнатыва, электроніка). Песьні ў поп-стылістыцы не разглядаюцца.

Свае творы можна дасылаць у фармаце мр3 (з бітрэйтам 320 kbps) на электронную пошту конкурсу [email protected] да 10 кастрычніка ўключна. Да ліста таксама неабходна прыкласьці кароткую інфармацыю пра выканаўцу, тэкст песьні з указаньнем аўтарства музыкі і слоў. Тыя выканаўцы, якія будуць адабраны рэдакцыяй Tuzin.fm і стваральнікамі фільму з творчага аб'яднаньня Bez Buslou Arts, змогуць стаць часткай каманды, пасупрацоўнічаць з аўтарамі праекта і пачуць свае творы ў самой стужцы.

Па сюжэце, два маладзёны — няўдалы бізнэсовец і праграміст, якія засталіся бяз працы, бяруцца ажыцьцявіць сваю «беларускую мару» — зарабіць шмат грошай. Яны прадстаўляюцца беларускімі кінапрадусарамі і дамаўляюцца на здымкі некалькіх ваенных сцэнаў для расейскага фільму, але сутыкаюцца з шэрагам праблемаў — ім пагражае сутыкненьне са злодзеямі і турма за махлярства

Здымкі фільма нядаўна з посьпехам былі завершаны, засталося толькі змантаваць і агучыць, і ў хуткім часе будзе гатовыпершы тызэр. Аўтары стужкі зьбіраюцца зладзіць цэлую сэрыю мерапрыемстваў у падтрымку хуліганскай беларускай камэдыі. Рэліз фільма плянуецца напярэдадні Новага года ў сетцы кінатэатраў «Silver Screen».

tuzin.fm

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера