Знайсці
30.09.2016 / 11:0914РусŁacБел

Лукашэнка: Будзе магутны і моцны Кітай — будзе суверэнная і незалежная Беларусь

Кітай з'яўляецца адной з апор шматпалярнасці і ўстойлівасці ў свеце. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы перад студэнтамі Пекінскага ўніверсітэта.

«Толькі шматпалярны свет можа ўтрымаць і выратаваць нашу планету ад разбурэння. Ніводная сістэма не можа доўга выстаяць на адной апоры. Чым іх больш, тым больш магутная сістэма. І адной з апор гэтай шматпалярнасці і ўстойлівасці з'яўляецца КНР. І мы вельмі зацікаўлены, каб гэтая апора пастаянна ўмацоўвалася. У гэтым наш прагматызм, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — Будзе магутны і моцны Кітай — будзе суверэнная і незалежная Беларусь. Бо гэта наш сябар, на плячо якога мы заўсёды зможам абаперціся».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь цвёрда прытрымліваецца шматвектарнай замежнай палітыкі, развівае адносіны з усімі без выключэння рэгіёнамі свету, з усімі дзяржавамі. «Гэта наш шлях адаптацыі і гарманічнага ўбудавання ў імклівы зменлівы глабальны свет. Мы заклікаем да дыялогу, пазбаўленага ціску і прымусу. Бо кожная краіна, кожны суб'ект міжнародных адносін адказны за тое, каб наш свет у цэлым стаў больш стабільным, камфортным і бяспечным для людзей», — адзначыў Лукашэнка.

«Мы заўсёды зыходзім з такога разумення пры выпрацоўцы і ажыццяўленні сваёй знешняй палітыкі. Таму нацэленыя выключна на ўмацаванне і пашырэнне супрацоўніцтва з усімі суседзямі — і на Усходзе, і на Захадзе — настолькі глыбока, наколькі гэта магчыма, але не ў шкоду каму-небудзь. мы вядзем дыялог з тымі партнёрамі, якія гатовыя будаваць адносіны з Беларуссю на раўнапраўнай аснове, без дыктату і прымусу», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама дадаў, што Беларусь выступае за безумоўнае вяршэнства права ў міжнародных адносінах, на якім павінна грунтавацца сучаснае справядлівае і шматпалярнае светаўладкаванне.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера