Знайсці
30.09.2016 / 08:3821РусŁacБел

Лукашэнка: Інтуітыўна яшчэ да свайго прэзідэнцтва я зразумеў, што будучыня — за Кітаем

Аляксандр Лукашэнка і прэм'ер Дзяржаўнага савета Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Кэцян правялі перамовы ў Пекіне.

president.gov.by

У пачатку сустрэчы кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што ўжо на працягу двух з паловай дзясяткаў гадоў цікавіцца досведам развіцця Кітая, і яго знаёмства з гэтай краінай пачалося яшчэ да абрання прэзідэнтам.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што, будучы дэпутатам, прапаноўваў выкарыстаць кітайскі досвед у развіцці Беларусі, не руйнуючы ў той час сістэму і дзяржаўны лад.

«Але ў нас тады занадта шмат было лібералаў, якія абралі заходні шлях развіцця», — адзначыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што, нягледзячы на гэта, працягваў вывучаць кітайскі досвед. «Я прыязджаў да вас, бываў у гарадах, вывучаў функцыянаванне свабодных эканамічных зон, бываў у вашых вёсках. Я вельмі добра ведаю агульны кірунак станаўлення і развіцця гэтай выдатнай і старажытнай дзяржавы, — сказаў ён. — Інтуітыўна яшчэ тады — да свайго прэзідэнцтва — я зразумеў, што будучыня нашай планеты за Кітаем. Як бачыце, я не памыліўся».

У сваю чаргу Лі Кэцян выказаў упэўненасць, што дзяржвізіт Лукашэнкі надасць дадатковы магутны імпульс далейшаму развіццю кітайска-беларускіх адносін. «Я гатовы абменьвацца з вамі думкамі па двухбаковым парадку дня і пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць», — сказаў ён.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930