Знайсці
29.09.2016 / 21:5924РусŁacБел

13-гадовая дзяўчына, якую сёння задавіў «МАЗ» на бульбе, мела праблемы са слыхам

«Гэта адбылося на самой справе. Сёння прыходзіла міліцыя да нас у школу, усе гавораць пра гэта… Я Віку добра ведала, мы вучымся ў паралельных класах, разам былі на практыцы. У Вікі праблемы са слыхам. І вось калі гэта адбывалася, калі КамАЗ ехаў, яна яго не чула. Іншыя дзеці крычалі ёй… Віка памерла ў машыне «хуткай дапамогі», калі яе везлі у бальніцу. У яе даўно былі праблемы са слыхам», - расказала Еўрарадыё вучаніца 11-ай школы Ксенія.

Тое, што з вучаніцай 11-ай школы Вікторыяй адбылася трагедыя, Еўрарадыё таксама падцвердзіў Аляксандр, які яе добра ведаў. У школе трагічнае здарэнне не каментуюць.

- 29 верасня ў Маладзечанскім раёне грузавік «МАЗ» насмерць раздавіў дзяўчыну. Здарэнне адбылося ў калгасе «Усход-Арга» падчас прыборкі бульбы. Грузавік з бульбай здаваў назад і наехаў на дзяўчыну.

Дзяўчыне было 13 гадоў, яна вучылася ў 8 «А» класе 11-й школы Маладзечна. Згодна з раскладам заняткаў, яна мела сёння 6 урокаў: фізіка, фізкультура, матэматыка, французская мова, беларуская мова і літаратура.

- Распачата крымінальная справа за парушэнне правілаў эксплуатацыі ТС, паведаміла Таццяна Беланог, афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці.

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера