Знайсці
29.09.2016 / 21:40РусŁacБел

Акцыя па ўборцы смецця «Зробім!» пройдзе 1 кастрычніка

Акцыя па ўборцы смецця «Зробім!» пройдзе ў Беларусі 1 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

«Каманда Мінпрыроды навядзе парадак ля возера ў вёсцы Сеніца 1 кастрычніка. Суботнік пройдзе ў рамках сусветнай уборкі «Зробім!», у акцыі возьме ўдзел міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута, супрацоўнікі Мінпрыроды, а таксама прадстаўнікі мінскіх прыродаахоўных грамадскіх аб'яднанняў», — растлумачылі ў прэс-службе.

У прыродаахоўным ведамстве адзначылі, што акцыя па валанцёрскай уборцы смецця «Зробім!» —беларуская частка сусветнай кампаніі Let's Do It! — World Cleanup. У ёй возьмуць удзел больш за 40 гарадоў і вёсак Беларусі.

У Беларусі сусветная ўборка «Зробім» (Let's Do It) праводзіцца з 2012 года. У 2015 годзе па ўсёй краіне ва ўборцы ўзялі ўдзел каля 1,5 тыс. чалавек, якія сабралі 112 т смецця. У глабальнай уборцы 9 красавіка 2016 года паўдзельнічалі 23 тыс. беларусаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера