Знайсці
29.09.2016 / 18:524РусŁacБел

У Альшанах школьнік на «жыгулях» уцякаў ад ДАІ і збіў раварыста

На Століншчыне 16-гадовы юнак, уцякаючы на аўтамабілі ад ДАІ, збіў раварыста, паведамілі ў Брэсцкай абласной Дзяржаўтаінспекцыі.

Здарэнне адбылося сёння каля 13:30 у аграгарадку Альшаны. Дзяжурны нарад супрацоўнікаў дарожна-патрульнай службы «Буг» падаў сігнал аб спыненні кіроўцу аўтамабіля «Жыгулі». Аднак патрабаванне ён праігнараваў, паскорыўся і накіраваўся ў бок вёскі Рубель. Інспектары кінуліся ў пагоню за парушальнікам, які, спрабуючы сысці ад пераследу, неаднаразова ствараў пагрозу бяспецы іншых удзельнікаў дарожнага руху. Не справіўшыся з кіраваннем, малады чалавек урэзаўся ў слуп і плот, зачапіў раварыста, які праязджаў побач.

Абодва ўдзельнікі ДТЗ атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, яны шпіталізаваныя у Столінскую раённую бальніцу.

Высветлілася, што ліхачыў на «жыгулях» 11-класнік. Характэрна, што літаральна тыдзень таму супрацоўнікі ДАІ наведвалі школу, у якой вучыцца юнак, гутарылі са старшакласнікамі пра недапушчальнасці кіравання транспартнымі сродкамі, не маючы правоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930