Знайсці
29.09.2016 / 15:214РусŁacБел

Следчы камітэт расследуе справу «Маргарыткі-маргарыткі»

Упраўленнем Следчага камітэта па г. Мінску распачата крымінальная справа ў дачыненні да дзвюх мінчанак, якія падазраюцца ў стварэнні для здзяйснення ашуканскіх дзеянняў у сетцы Інтэрнэт груп у сацыяльных сетках пад назвай «Маргарыткі-маргарыткі».

Папярэдне высветлена, што маці і дачка, маючы намер на завалоданне маёмасці грамадзян шляхам падману, загадзя не маючы намеру выконваць узятыя на сябе абавязацельствы, стварылі ў пачатку 2015 года ў сацыяльных сетках «Аднакласнікі», а пазней і ва «Укантакце», групы, у якіх прапаноўвалася купіць розныя тавары па цане значна ніжэйшай за рынкавую. Для замовы неабходна было пералічыць поўны кошт пакупкі на адзін з разліковых рахункаў, падкантрольных падазраваным. Акрамя таго, у групах паведамлялася аб розных акцыях. Напрыклад, набываючы халадзільнік і пральную машыну, тэлевізар перадаваўся ў падарунак.

У большасці выпадкаў тавар да кліента не даходзіў. Так, у маі бягучага года адна з пацярпелых вырашыла набыць у падазраваных па акцыі пасудамыйную машыну, выцяжку, тэлефон «Apple IPhone» і два тэлевізары за 2,5 тысячы рублёў. Пасля пералічэння грошай на разліковы рахунак, пакупкі на яе адрас так і не паступілі. У некаторых выпадках, калі замова выконвалася, на адрас атрымальніка прыходзіў тавар па характарыстыках, якія саступаюць раней заяўленым.

У цяперашні час следчым вядомыя дзясяткі эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці з боку падазраваных. Комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на вызначэнне дакладнай колькасці пацярпелых, а таксама сумы нанесенай ім шкоды, працягваецца.

Дзеянні жанчын кваліфікаваныя следствам па ч.4 арт.209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Расследаванне па крымінальнай справе працягваецца.

У мэтах ўсебаковага высвятлення ўсіх абставінаў таго, што адбылося, следства звяртаецца з просьбай да асоб, якія пацярпелі ад дзеянняў падазраваных, звярнуцца па тэлефонах: 8 (017) 369-26-42, 8 (017) 369-25-96, 8 (017) 398- 90-20.

nn.by; інф. УСК па г. Мінску

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера