Знайсці
29.09.2016 / 13:2239РусŁacБел

У Бабруйску слесар завода здзейсніў суіцыд, атрымаўшы разліковы лісток з мінусавым заробкам

Цела 38-гадовага мужчыны, які працаваў слесарам на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў, знайшлі ў падвале прадпрыемства ўвечары 27 верасня. Пра свой намер звесці рахункі з жыццём ён паведаміў жонцы па тэлефоне за некалькі хвілін да самагубства.

Жонка нябожчыка кажа, што змусілі яго пайсці на крайні крок фінансавыя праблемы, з якімі сутыкнулася сям'я.

Напярэдадні ён атрымаў разліковы лісток, па якім выйшла, што ён яшчэ і павінен застаўся, распавяла ўдава.

Апошні раз Дзмітрый патэлефанаваў жонцы ў 19.38, развітаўся і паведаміў, што яго варта шукаць у заводскім падвале. Наталля тут жа звязалася з калегамі мужа, якія спусціліся ў падвал, але выратаваць Дзмітрыя ўжо не змаглі — мужчына павесіўся.

На прадпрыемстве, дзе працаваў Дзмітрый, сітуацыю пакуль не каментуюць.

Кіраўнік Бабруйскага міжраённага аддзела СК Дзяніс Шумін пацвердзіў інфармацыю пра фінансавыя праблемы загінулага, дадаўшы, што па факце смерці работніка прадпрыемства праводзіцца праверка.

Паводле: Аляксандр Удодаў, Святлана Галоўкіна, фота Аляксандра Чугуева, bobruisk.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера