Знайсці
29.09.2016 / 12:38РусŁacБел

Суботкін прызнаў незаконнасць сваіх дзеянняў і раскайваецца

Былы генеральны дырэктар ЗАТ «ХК «Дынама-Мінск» Максім Суботкін прызнаў незаконнасць сваіх дзеянняў і раскайваецца.

Фота Дар'і Буракінай, Tut.by

Гаворка ідзе пра пералічэнне клубам ЗАТ «Маркетынг ХК «Дынама-Мінск» 400 млн рублёў нібыта за падбор прадаўцоў сувенірнай прадукцыі на хакейным чэмпіянаце свету 2014 года ў Мінску, чым на самай справе займаўся клуб. Сказаўшы гэта, Суботкін расплакаўся, і суддзя быў вымушаны абвясціць перапынак.

Суботкін расказаў, што гэтая дамова была неабходная для падтрымкі даччынага прадпрыемства ЗАТ «Маркетынг — ХК «Дынама-Мінск», толькі што створанага для ажыццяўлення камерцыйнай дзейнасці з мэтай падтрымкі клуба, але на яго рахунку грошай наогул не было.

«Прызнаю, што вінаваты, што як гендырэктар падпісаў гэтую дамову, хоць штата ў маркетынгу не было, а яго дырэктар лічыўся там на паўстаўкі. Ведаў, што ў такой сітуацыі паслуга не можа быць выкананая», — сказаў Суботкін.

Зараз ён разумее, што дамовы падраду з найманымі прадаўцамі павінен быў заключаць не клуб, а дырэктар «Маркетынг — ХК «Дынама-Мінск» і ў яго было такое права.

У выніку Суботкін прызнаў, што 400 млн рублёў, атрыманых клубам ад шведскай фірмы — пастаўшчыка сувенірнай прадукцыі, былі пералічаныя «Маркетынгу» незаконна.

Пры гэтым звярнуў увагу суда, што ўсе гэтыя грошы пайшлі на развіццё ЗАТ «Маркетынг — ХК «Дынама-Мінск».

***

Суботкін быў затрыманы ў канцы ліпеня 2015 года па абвінавачанні ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы ў выглядзе нанясення ўрону ў асабліва буйным памеры. Яму інкрымінуюць учыненне злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), ч. 3 арт. 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі), ч. 3 арт. 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў) Крымінальнага кодэкса.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930