Знайсці
29.09.2016 / 11:454РусŁacБел

Лукашэнка: Кітай можа разлічваць на Беларусь у прасоўванні сваіх інтарэсаў у Еўропе

Кітай можа разлічваць на садзейнічанне Беларусі ў пытанні прасоўвання сваіх інтарэсаў у Еўропе. Пра гэта заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пекіне на сустрэчы са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага схода народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам.

Кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што Беларусь і Кітай дасягнулі самага высокага ўзроўню супрацоўніцтва. Ён канстатаваў адсутнасць якіх-небудзь праблем у палітычным супрацоўніцтве, а таксама наяўнасць добрых адносін як на ўзроўні лідараў дзвюх краін, так і асобных міністэрстваў і ведамстваў.

«Мы гэтыя адносіны будавалі доўга, па цаглінцы і прыйшлі да ўзаемнага даверу, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы гэта цэнім у Беларусі, і вы павінны быць упэўненыя, што ў цэнтры Еўропы вы маеце пляцоўку для прасоўвання сваіх інтарэсаў. Вы можаце на нас разлічваць. Мы будзем рабіць усё, каб вашыя інтарэсы былі прадстаўлены на еўрапейскім кантыненце».

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што ўжо вельмі даўно пазнаёміўся з Кітаем і добра ведае гэтую краіну. «За апошнія гады вы здзейснілі велічэзны рывок у сваім развіцці», - сказаў ён.

У сваю чаргу Чжан Дэцзян падкрэсліў вялікі асабісты ўклад Аляксандра Лукашэнкі ў развіццё кітайска-беларускіх адносін. «Кітайскі бок разглядае вас у якасці блізкага сябра, і мы гатовыя прыкладаць дадатковыя намаганні па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва», — сказаў ён.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930