Знайсці
29.09.2016 / 11:262РусŁacБел

Прызначаны выканаўца абавязкаў рэктара ЕГУ

Усеагульны сход сузаснавальнікаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) прызначыў былога дырэктара адміністрацыі Універсітэта Орхуса Ёргена Ёргенсэна в.а. рэктара, пачынаючы з 3 кастрычніка.

Па словах старшыні Усеагульнага сходу сузаснавальнікаў ЕГУ, прэзідэнта фонда «Еўразія» Хортана Бібі-Сэнтэра: «ЕГУ ўдвая пашанцавала, што сп-р Ёргенсэн прыйшоў ва ўніверсітэт як в.а. рэктара. «Па-першае, ён прынясе выбітны досвед у галіне адукацыйнага адміністравання і глыбокія веды ў сферы міжнароднага супрацоўніцтва — якасці, неабходныя на гэтым этапе развіцця ЕГУ. Па-другое, прызначэнне сп-ра Ёргенсэна стала магчымым дзякуючы працы і падтрымцы Урада Швецыі, аднаго з асноўных партнёраў ЕГУ. Хачу пажадаць сп-ру Ёргенсэну поспехаў у новай ролі і разлічваю на шчыльную супрацу».

Да прыходу ў ЕГУ Ёрген Ёргенсэн займаў пасаду Дырэктара адміністрацыі Універсітэта Орхуса, другога па велічыні ўніверсітэта Даніі.

Цягам сваёй кар’еры сп-р Ёргенсэн працаваў у Міністэрстве сельскай гаспадаркі Даніі і Міністэрстве аховы здароўя і ўнутраных спраў Даніі, муніцыпалітэце Капенгагена, а таксама больш за 20 гадоў узначальваў найбуйнейшыя бальніцы Даніі, у тым ліку бальніцу Біспеб’ерг і Універсітэцкі шпіталь Капенгагена. У сферу адказнасці сп-ра Ёргенсэна ўваходзіла рэалізацыя структурных, фінансавых і арганізацыйных рэформ, якія былі выдатна праведзеныя дзякуючы строгай бюджэтнай палітыцы і стабільнаму павелічэнню выдаткаў на навуку і даследаванні.

В. а. рэктара падкрэсліў неабходнасць паслядоўнасці, стабільнасці і празрыстасці ў перыяд пераходу ЕГУ да ўстойлівай фінансавай дзейнасці і планавання.

Па словах сп-ра Ёргенсэна: «Для мяне гонар быць адабраным на пасаду, каб паслужыць «звязкай» паміж мінулым і будучым пастаяннымі Рэктарамі. У цесным супрацоўніцітве з сябрамі і партнёрамі ЕГУ мы мусім стварыць здаровы і ўстойлівы фінансавы падмурак для будучага росту і развіцця гэтага ўнікальнага праекта, як ніколі раней запатрабаванага беларускім грамадствам».

Сп-р Ёргенсэн скончыў Універсітэт Капенгагена са ступенню магістра эканомікі. Цягам сваёй кар’еры ў галіне топ-менеджменту ён таксама завяршыў Еўрапейскую лідарскую праграму ў галіне аховы здароўя ў прэстыжнай французскай бізнэс-школе INSEAD.

ehu.lt

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера