Знайсці
29.09.2016 / 11:0729РусŁacБел

Заснавальнік EPAM на эканамічным форуме ў Мінску: Не трэба шкодзіць таму, што ўжо працуе

Пра гэта заснавальнік кампаніі ЕРАМ Аркадзь Добкін заявіў намесніку міністра фінансаў Максіму Ермаловічу падчас прадстаўнічага эканамічнага форуму «Пашыраючы гарызонты: інвестыцыі, фінансы, развіццё», што праходзіць у Мінску.

Аркадзь Добкін, фота Сяргея Гудзіліна.

«У нас 6 тысяч супрацоўнікаў, 3,5 мільярда капіталізацыі. Я ўдзячны за стварэнне асобнага падатковага рэжыму. У краіне сярэдні заробак ужо меншы за 400 даляраў, а ў нас — большы ў 4—5 разоў. І мы ўсё ж спадзяёмся, што льготны падатковы рэжым будзе падоўжаны. Наша выручка — мільярд даляраў. І мы не вывозім нічога з краіны, ні жалеза, ні нечага яшчэ, па сутнасці, гаворка пра продаж чыстага інтэлекту. Гэтыя людзі жывуць тут, ствараюць інфраструктуру, не трэба шкодзіць таму, што ўжо працуе», — сказаў Добкін.

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930