Знайсці
29.09.2016 / 00:4925РусŁacБел

«Застенчивый фашист, улыбчивый гаденыш»: на выставе ў Маскве здымкі беларуса Аляксандра Васюковіча аблілі фарбай ВІДЭА

Скандалам была адзначаная выстава здымкаў беларускага фатографа Аляксандра Васюковіча ў Маскве.

Все таки было весело.

A photo posted by Alexander Vasukovich (@vasukovich) on

Выстава прайшла ў Сахараўскім цэнтры, выстаўлены былі работы з праекта «Фота на памяць».

Васюковіч паказаў публіцы фатаграфіі ўкраінскіх вайскоўцаў, зробленыя ў зоне антытэрарыстычнай аперацыі ва Украіне. Асаблівасць фотаў у тым, што на іх адзначана, каторы з воінаў загінуў.

28 верасня ў будынак уварваўся чалавек, які абліў некалькі фатаграфій фарбай з балончыкаў. Ён назваў сябе як «кандыдат філасофскіх навук, мастак Антон Белікаў».

«На фота беларускага аўтара ўкраінскія карнікі, які ладзілі правакацыі ў Крыме і заклікалі знішчыць ДНР і ЛНР», — «тлумачыцца» на сайце тэлеканала РЭН-ТВ.

«Застенчивый фашист, улыбчивый гаденыш», — зневажаў беларускага фатографа нападнік.

Адміністратары выставы выклікалі паліцыю.

Цікава, што ў Беларусі і Украіне гэты праект Васюковіча выклікаў крытыку некаторых людзей у сацыяльных сетках. Фатографа дакаралі, што ён паказаў людзей ахвярамі, а не героямі. 

«Шкада, што людзі не спрабуюць разабрацца ў чымсьці, а бачаць, тое, што хочуць бачыць. Гэта проста яшчэ адно сведчанне таго, у які час мы жывём, — сказаў фатограф Аляксандр Васюковіч «Нашай Ніве». — Ну і вельмі радуе, што знайшоўся толькі адзін такі чалавек, а на адкрыцці і сустрэчы са мной прыйшло людзей значна больш. Ніякага страху я не адчуваю, — падкрэсліў Васюковіч. — Калі мне трэба будзе зноў ехаць у Маскву, то я паеду. Гэтая серыя нясе цалкам антываенны пасыл. Таму яе не любяць прыхільнікі вайны з абодвух бакоў», — адзначыў фатограф.

* * *

Хлопцы, якіх больш няма: украінскія салдаты беларускага фатографа Аляксандра Васюковіча

nn.by; СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031