Знайсці
28.09.2016 / 21:3726РусŁacБел

На вокладцы Playboy упершыню з'явіцца дзяўчына ў хіджабе 

22-гадовая амэрыканская журналістка лібійскага паходжаньня Нур Тагуры зьнялася для вокладкі часопісу Playboy не ў аголеным выглядзе, а ў кедах, штанах і скураной куртцы. Яна заклікае жанчын да сьціпласьці.

playboyenterprises.com

Тагуры жыве і працуе ў амэрыканскім штаце Заходняя Вірджынія — на радыё CBS, тэлеканале CTV News і ў навінным праекце Newsy. Прычым яна стала першай журналісткай на нацыянальных амэрыканскіх тэлеканалах, якая зьявілася на экране ў хіджабе.

Кастрычніцкі нумар Playboy рэдакцыя зьбіраецца прысьвяціць людзям, якія парушаюць агульнапрынятыя правілы і дамагаюцца свайго, нягледзячы на скандалы і грамадзкае асуджэньне. Тагуры зьнялася на вокладцы цалкам апранутай, у традыцыйнай для сябе скураной куртцы і белых кедах. Яна, па яе словах, зьбіраецца расказаць у інтэрвію пра тое, як важна весьці сябе сьціпла.

Сярод іншых асобаў, якія зьявяцца ў нумары — актрыса Аляксандра Вонг, пісьменьнік Пол Біці і танцорка Стоя, якая працавала ў порнабізнэсе.

Тагуры, выпускніца ўнівэрсытэта Мэрылэнду, лічыцца адным зь вялікіх маладых талентаў у «новай» амэрыканскай журналістыцы. Таксама яна вядомая як аўтар матывацыйных ролікаў і зорка Інстаграму. Яна прачытала некалькі лекцый на адукацыйным партале TED, заклікаючы людзей не хаваць і не саромецца сваёй расавай, рэлігійнай ды іншай ідэнтычнасьці і заўсёды імкнуцца выканаць сваю мару. У яе такі марай было зьявіцца на тэлеэкране ў хіджабе, і ёй гэта ўпершыню ўдалося зрабіць у 2012 годзе, калі яна правяла перадачу навінаў на тэлеканале ABC. Тагуры кажа, што ня ўсім яе прыхільнікам і знаёмым спадабалася яе рашэньне зьняцца для «Плэйбоя», і многія былі шакаваныя, убачыўшы на вокладцы эратычнага часопіса жанчыну-мусульманку. Але яна, па яе словах, імкнецца не зьвяртаць увагі на такую рэакцыю.

svaboda.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930