Знайсці
28.09.2016 / 19:1812РусŁacБел

Хокінг заклікаў чалавецтва ўцякаць з Зямлі

Вядомы брытанскі фізік Стывен Хокінг заклікаў чалавецтва пакінуць Зямлю і каланізаваць іншыя планеты. Гэтую думку ён выказаў у кнізе How To Make A Spaceship («Як пабудаваць касмічны карабель»), урывак з якой днямі апублікавала выданнеThe Guardian.

Space & Universe

«Я веру ў магчымасць камерцыйных касмічных падарожжаў — для даследавання і захавання чалавецтва, — разважае Хокінг. — Я лічу, што жыццё на Зямлі знаходзіцца ў пастаянна растучай небяспецы быць знішчанай у выніку катастрофы — такой як раптоўная ядзерная вайна, генетычна сканструяваны вірус або іншыя небяспекі. Я думаю, што чалавецтва не мае будучыні, калі не выйдзе ў космас».

Смяротна небяспечнымі фізік-тэарэтык лічыць бурнае развіццё штучнага інтэлекту і глабальнае пацяпленне клімату.

«Нам трэба натхніць новае пакаленне на цікавасць да космасу і навукі ў цэлым, каб яны задаліся пытаннем: Што мы знойдзем у космасе? Ці ёсць іншапланетнае жыццё або мы адны? Як выглядае заход сонца на Марсе?»

У цэлым развагі фізіка прысвечаныя таму, што ён не баіцца прыгод, нягледзячы на тое, што правёў 40 гадоў у інвалідным вазку. Навуковец успомніў уласнае падарожжа ў бязважкасці на Boeing 727 і згадаў існуючыя праекты ў галіне прыватнай касманаўтыкі. Ён адзначыў, што верыць у будучыню камерцыйных палётаў у космас. «Мае колы тут, на Зямлі, але я не перастану марыць», — піша ён. 

42.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930