Знайсці
26.09.2016 / 22:241РусŁacБел

У Аўстрыі затрымалі жанчыну, якая везла парэшткі мужа ў багажы

Мытная служба Аўстрыі затрымала ў аэрапорце Граца грамадзянку Марока, у багажы якой былі знойдзеныя рэшткі цела яе мужа.

Вантробы мужчыны былі акуратна спакаваныя ў два кантэйнеры, паведамляюць аўстрыйскія СМІ. Жанчына сцвярджае, што яе муж памёр падчас аперацыі, зробленай у Марока. Яна падазрае, што ён быў атручаны, паведаміла Kleine Zeitung.

Па словах жанчыны, яна хацела правесці таксікалагічнае даследаванне парэшткаў і для гэтага прывезла іх у Аўстрыю. Эксперт, які прыбыў па выкліку паліцыі, заявіў, што паўнавартаснае даследаванне не можа быць зробленае ў адсутнасці цела цалкам.

Парэшткі былі адпраўленыя на захоўванне да завяршэння расследавання інцыдэнту. Пры гэтым паліцыя заявіла, што жанчына не парушыла ніякіх законаў.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930