Знайсці
26.09.2016 / 20:272РусŁacБел

У Светлагорску затрыманы мужчына з гранатай Ф-1

У Светлагорску затрыманы мужчына з гранатай Ф-1, паведаміў супрацоўнік прэс-службы УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.

У суботу, 24 верасня, Светлагорск святкаваў 55-годдзе з дня ўтварэння. У 16.00 на стадыёне пачаўся футбольны матч чэмпіянату Беларусі сярод каманд Першай лігі паміж мясцовым ФК «Хімік» і мінскім ФК «Зорка-БДУ».

«Праз гадзіну пасля пачатку сустрэчы міліцыянты, якія ажыццяўляюць пропуск на стадыён, заўважылі мужчыну, які, хістаючыся, ішоў да ўваходу. Убачыўшы, што праводзяцца надглядныя мерапрыемствы, ён рэзка павярнуўся і накіраваўся ўздоўж плота стадыёна», — распавёў Віталь Прыстромаў.

Мужчына паводзіў сябе вельмі падазрона, быў моцна п'яны. Калі ён пачаў пералазіць цераз агароджу, міліцыянты прынялі рашэнне аб затрыманні. Патрульныя прывялі мужчыну да службовага аўтамабіля і пры даглядзе знайшлі ў кішэні штаноў боепрыпас, які нагадваў гранату Ф-1. Былі прынятыя неабходныя меры для забеспячэння бяспекі, што дазволіла не праводзіць эвакуацыю гледачоў і не перарываць футбольны матч.

«Для вызначэння небяспекі прадмета i яго лiквiдацыi была выкліканая сапёрна-піратэхнічная група. Канфіскаваная «лімонка» сапраўды аказалася баявой гранатай Ф-1. На шчасце, узрывальнік быў прабітым, а вось начынка ўяўляла рэальную небяспеку», — удакладніў Віталь Прыстромаў.

Гранату знішчылі на палігоне пад Светлагорскам.

У дачыненні да 28-гадовага жыхара Светлагорска праводзяцца праверачныя мерапрыемствы для выяўлення прычын і акалічнасцяў сітуацыі.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930