Знайсці
16.09.2016 / 14:593РусŁacБел

Ярмошына: «Амаль 4 тыс. выбаршчыкаў не данеслі бюлетэні або забралі на памяць»

Амаль 4 тыс. выбаршчыкаў на парламенцкіх выбарах у Беларусі не кінулі бюлетэні ў скрыні для галасавання, пакінуўшы іх сабе «на памяць». Аб гэтым паведаміла сёння старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына на пасяджэнні ЦВК, перадае БЕЛТА.

«Выбаршчыкаў, якія атрымалі бюлетэні, было 5 215 359, аднак амаль 4 тыс. выбаршчыкаў не данеслі бюлетэні — або забралі на памяць, або гэта было зроблена спецыяльна», — заўважыла Лідзія Ярмошына. Такім чынам, колькасць удзельнікаў выбараў па краіне склала 5 211 871. Яўка склала 74,68 працэнта.

Колькасць галасоў, пададзеных за кандыдатаў, якія выбылі да асноўнага дня электаральнай падзеі (зняліся ў перыяд датэрміновага галасавання), склала 4 056 чалавек. Супраць усіх кандыдатаў пададзена 491 956 галасоў выбаршчыкаў. Праз сапсаваныя бюлетэні пададзена галасоў 65 661.

На працягу парламенцкай кампаніі паступіла 479 зваротаў. Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, калі параўноўваць гэту лічбу з данымі за 2012 год, то колькасць зваротаў, пададзеных у ЦВК, істотна зменшылася (чатыры гады таму іх было 672).

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930