Знайсці
12.09.2016 / 01:3710РусŁacБел

96%: «Наша Ніва» адгадала пераможцаў выбараў на 106 акругах

На сайце Цэнтрвыбаркама з'явіліся папярэднія спісы пераможцаў выбараў. Наколькі спраўдзіўся прагноз «Нашай Нівы»?

Нечаканасцяў толькі некалькі.

Ад Каліноўскай акругі №108 пераможцам назвалі Максіма Місько, старшыню праўлення Беларускага фонду міру (гэта грамадская арганізацыя пераважна аб'ядноўвае бюджэтнікаў і спраўна пастаўляе праўладных назіральнікаў на выбары) і першага намесніка старшыні Беларускага саюза сувораўцаў і кадзетаў.

А вось намеснік дырэктара Інстытута гісторыі Акадэміі навук Вадзім Лакіза застаўся ні з чым. Яго доўгі час падтрымлівала «Белая Русь», але нешта пайшло не так.

Яшчэ адна тэхнічная замена ў Мінску адбылася на акрузе №110. Замест дырэктаркі гімназіі №5 Лады Захаравай пераможцай назвалі Вольгу Мычко, галоўную доктарку хоспіса.

Перамогу кандыдаткі ад АГП Ганны Канапацкай прадказаць, здаецца, было немагчыма.

Нарэшце, у Асіповіцкай акрузе прайграў цяперашні дэпутат Мікалай Калтуноў. Зафіксаваная перамога Алімпійскага чэмпіёна, весляра Аляксандра Багдановіча

У Брэстчыне, Віцебшчыне, Гродзеншчыне і Міншчыне прагноз быў дакладным.

Ягор Марціновіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930